Я думаю все поймут, хоть и по белорусски. Это старая басня Кондрата Крапивы на эту же тему.
У адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая.
А лоб дык вось наадварот —
Такога не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога.
I вось за дурасць гэту
Яго вучоным раз празвалі нейк насмех,
А каб двара не перабег,
На шыю прывязалі мету.
— Вось, — кажуць, — і дыплом табе.
Што гэта за «дыплом», Баран ні «мя» ні «бэ»,
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
— А што ж ты думала, сястрыца!
Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
I не раўнуйся ты са мною.
— Аб гэтым лепей памаўчы, —
Сказала яму Кошка. —
Каб ты быў разумнейшы трошка
Ды розумам раскінуць мог авечым,
То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.
Другі баран ні «бэ», ні «мя»,
А любіць гучнае імя.
Я думаю все поймут, хоть и по белорусски. Это старая басня Кондрата Крапивы на эту же тему. У адным сяле (не важна — дзе) Хадзіў Баран у чарадзе. Разумных бараноў наогул жа нямнога, А гэты дык дурней дурнога — Не пазнае сваіх варот: Відаць, што галава слабая. А лоб дык вось наадварот — Такога не страчаў ніколі лба я: Калі няма разумніка другога,
11 комментариев
9 лет назад
У адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая.
А лоб дык вось наадварот —
Такога не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Удалить комментарий?
Удалить Отмена9 лет назад
Удалить комментарий?
Удалить Отмена